Preview

Почвоведение и агрохимия

Расширенный поиск

Ацэнка патэнцыяльных рызыкаў праявы дэфляцыі ва ўмовах цэнтральнай часткі паўдневай глебава-экалагічнай правінцыі Беларусі

Аннотация

Глебава-зямельныя рэсурсы з'яўляюцца асновай сельскагаспадарчай вытворчасці Беларусі, таму базіс аграрнай эканомікі рэспублікі ў значнай ступені вызначаецца станам урадлівасці глеб. Адным з фактараў, які лімітуе эфектыўную сельскагаспадарчую вытворчасць ва ўмовах змянення клімату ў Беларусі, з'яўляецца дэфляцыя глеб. Дэфляцыя, як экзагенны геалагічны працэс, заўсёды з'яўлялася адным з фактараў фарміравання глебавага покрыва, але ў цяперашні час, ва ўмовах шматразова ўзрослай антрапагеннай нагрузкі, адбываецца лакальная інтэнсіфікацыя геамарфалагічнай дзейнасці ветру [1].
Дэфляцыйныя працэсы наносяць істотную эканамічную шкоду, прыводзячы да пагаршэння ўрадлівасці і прадукцыйнай здольнасці глеб у выніку выдзімання з верхняга пласта драбназёма, які змяшчае найбольшую колькасць перагною і элементаў мінеральнага харчавання раслін. Таксама адбываецца пагаршэнне водна-фізічных і біялагічных уласцівасцей глеб [2]. Дэфляцыя глебы з'яўляецца сур'ёзнай экалагічнай праблемай. Устаноўлена, што каля 25 % глабальных выкідаў пылу ў атмасферу адбываецца з-за дэфляцыйных працэсаў на сельскагаспадарчых землях. Такім чынам, гэты від дэградацыі не толькі пагаршае ўрадлівасць глеб і ўмовы вядзення сельскай гаспадаркі, але і негатыўна ўплывае на якасць жыцця чалавека, забруджваючы водныя аб'екты і атмасфернае паветра [1].
Адрыў і перамяшчэнне глебавых агрэгатаў падчас дэфляцыйных працэсаў адбываецца на паверхні зямлі, пазбаўленнай расліннасці, ў момант, калі метэаралагічныя ўмовы на дадзенай тэрыторыі забяспечваюць сілу ветравога струменя большую за гравітацыйныя і кагезійныя сілы, якія ўтрымліваюць глебавы драбназём [3]. Такія ўмовы больш характэрныя для зон пустыняў, паўпустыняў і сухіх стэпаў, але змены клімату, у першую чаргу павелічэнне паўтаральнасці засушлівых перыядаў, абумоўліваюць актывізацыю гэтага віду дэградацыі і ў больш паўночных шыротах. Напрыклад, плошча дэфляцыйна небяспечных глеб на поўначы Германіі ацэньваецца ў 2000,0 тыс. га, у Даніі – у 100,00 тыс. га, а ў Швецыі – у 170 тыс. га [4, 5]. У Рэспубліцы Беларусь 2108,2 тыс. га ворных земляў (каля 40 % плошчы раллі), адносяцца да дэфляцыйнанебяспечных, якія найбольш распаўсюджаны на тэрыторыі паўднёвай (Палескай) глебава-экалагічнай правінцыі – у Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях [6].
Максімальная інтэнсіўнасць дэфляцыйных працэсаў у Беларусі адзначаецца вясной (красавік–травень) і ў пачатку лета (першая дэкада чэрвеня), калі глеба распылена апрацоўкай і не абаронена расліннасцю, радзей – восенню. Сярэднеш- матгадовыя страты глебавага драбназему ў красавіку складаюць 30 %, у траўні – 42, у чэрвені – 24, у верасні – 4 % ад агульнай сумы гадавых страт [7]. Рызыкі праявы працэсаў дэфляцыі павялічваюцца ў выніку нерацыянальнага кіравання глебава-зямельнымі рэсурсамі. Апрацоўка прапашных культур, павелічэнне плошчаў працоўных участкаў, вялікая колькасць тэхналагічных аперацый, знішчэння полеахоўных лесапалос, празмерны выпас жывёлы, элементы меліярацыйных сістэм, якія функцыяніруюць няправільна, – усё гэта ўзмацняе верагоднасць праявы дэфляцыйнай дэградацыі глеб [8].
Варта адзначыць, што рызыка праявы дэфляцыі шмат у чым вызначаецца канкрэтнымі метэаралагічнымі ўмовамі: вільготнасць глебы блізкая да гранічнай палявой вільгацяёмістасці і адсутнасць ці малая паўтаральнасць крытычных хуткасцяў ветра, – забяспечваюць мінімізацыю дадзенай рызыкі [9].
Мэтай даследаванняў з’яўлялася ацэнка патэнцыйных рызык праявы дэфляцыі ва ўмовах цэнтральнай часткі паўднёвай глебава-экалагічнай правінцыі Беларусі.

Для цитирования:


Цырыбка В.Б., Усцінава Г.М., Лагачоў І.А., Гуцько П.С., Юхнавец А.В., Касьянчык С.А. Ацэнка патэнцыяльных рызыкаў праявы дэфляцыі ва ўмовах цэнтральнай часткі паўдневай глебава-экалагічнай правінцыі Беларусі. Почвоведение и агрохимия. 2025;(1):21-29.

For citation:


Tsyrybka V.B., Ustsinava H.M., Lаhachou I.A., Hutsko P.S., Yukhnovets A.V., Kasyanchik S.A. Аssessment of potential risks of deflation in the conditions of the central part of the Southern soil-ecological province of Belarus. Soil Science and Agrochemistry. 2025;(1):21-29. (In Russ.)

Просмотров: 4


Creative Commons License
Контент доступен под лицензией Creative Commons Attribution 4.0 License.


ISSN 0130-8475 (Print)